Друкаваць
Праглядаў: 1508

31 студзеня 2020 года ў г. Гродна была праведзена XIV зімовая абласная галіновая спартакіяда работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Удзельнікаў спартыўнага свята прыйшлі павітаць генеральны дырэктар ГА "ЖКГ Гродзенскай вобласці" Шафранскі А. В., старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Б. М. Казялкоў, старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў МП і КБП А. М. Кардаш і іншыя кіраўнікі прадпрыемстваў.

Спаборніцтвы адбыліся па дартсе, шашках, стральбе, бегу і настольным тэнісе. У спартакіядзе прынялі ўдзел 30 каманд.
Спартакіяда - гэта вялікае спартыўнае свята, які дае небывалы зарад бадзёрасці і асаблівага настрою. Гэта заўсёды відовішчнае мерапрыемства, выкід энергіі і хваля адрэналіну. Спартыўныя спаборніцтвы дазваляюць актывізаваць Спартыўна-масавую працу ў арганізацыях, прыцягваюць увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў да пытанняў развіцця фізічнай культуры і спорту, а для ўдзельнікаў – гэта яшчэ адна магчымасць праявіць свае спартыўныя якасці, пагутарыць з калегамі, абмяняцца вопытам і, нарэшце, проста адпачыць, надаць увагу свайму здароўю.
Віншуем Пранкевіча Андрэя, які заняў 1 месца ў спаборніцтвах па бегу сярод мужчын старэйшых за 35 гадоў, Садоўскага Яўгена, які заняў 3 месца ў спаборніцтвах па стральбе і каманду Навагрудскага РУП ЖКГ, якая заняла 2 месца ў агульнакамандным заліку па стральбе.