Друкаваць
Праглядаў: 1668

21 снежня для дзяцей супрацоўнікаў быў праведзены навагодні ранішнік "У гасцях у Дзеда Мароза". На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў разам з бацькамі.

Дзяцей забаўлялі казачныя героі, Снягурка і Дзед Мароз. Для ўдзельнікаў ранішніка была складзена насычаная забаўляльная праграма: конкурсы, гульні, танцы і карагоды. Усе дзеці прымалі актыўны ўдзел у праграме ранішніка і атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Акрамя яркіх уражанняў, кожны атрымаў падарунак – салодкі навагодні набор цукерак і шакаладак.